Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55474 документов. Показано: 10 за последние 30 дней.

Легенда: нараджэнне і працяг   / Марціновіч, Алесь /

Задача, якую паставіў перад сабой адзін з вядучых крытыкаў і літаратуразнаўцаў, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Саверчанка ў сваёй новай кнізе «Нараджэнне легенды: Беларусь у ІХ—ХV стагоддзях», што пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская навука», — раскрыць найважнейшыя старонкі нацыянальнай гісторыі, асвятліць вытокі, нараджэнне і фарміраванне беларускай народнасці, паказаць міжнародныя адносіны і супрацоўніцтва беларусаў з іншымі краінамі і народамі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   29.03.2024
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Сваяцтва і ў любові да Бацькаўшчыны   / Марціновіч, Алесь /

Што яны сваякі — ведаюць многія. Праўда, чытачы больш маладога ўзросту — далёка не ўсё. Язэп Лёсік — родны дзядзька народнага песняра Беларусі Якуба Коласа. На першым плане ў яго была чысціня роднай мовы. Пра гэта рупіўся, калі працаваў у секцыі беларускай мовы і літаратуры Інстытута беларускай культуры, куды яго запрасіў Усевалад Ігнатоўскі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   24.11.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Цвіце васілёк жытнёвы   / Марціновіч, Алесь /

Многія з тых, хто цікавіцца літаратурай, добра ведаюць, што Васіль Уладзіміравіч Івашын быў акадэмікам Акадэміі педагагічных навук СССР, акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктарам філалагічных навук, вядомым літаратуразнаўцам і педагогам. Аднак не ўсе здагадваюцца, што паэт Васіль Івашын — не цёзка яго, а той самы чалавек, якому не чужой была і «госця нябесная».

Источник: Літаратура і мастацтва,   05.05.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Полымя рабін і боль сэрца   / Марціновіч, Алесь /

Паэт Сяргей Астрэйка нарадзіўся 9 ліпеня 1912 года ў вёсцы Каласоўшчына. Працаваў літаратурным рэдактарам выданняў Беларускага навукова-даследчага інстытута прамысловасці, быў навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР. Шмат зрабіў па складанні слоўнікаў.

Источник: Літаратура і мастацтва,   08.07.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Жыў чалавекам   / Марціновіч, Алесь /

Не стала Серафіма Андраюка - аднаго з самых аўтарытэтных беларускіх крытыкаў і літаратуразнаўцаў, які 10 красавіка адзначыў сваё 89-годдзе. 15 гадоў ён аддаў працы у Інстытуце літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   15.04.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Абярэг ад манкурцтва   / Марціновіч, Алесь /

Значэнне слова «першы» тлумачыць наўрад ці трэба. Адпаведнае і стаўленне да таго, хто дасягнуў гэтага. Калі ж двойчы, то яшчэ больш паважнае. Але ёсць і тыя, хто на гэтым не спыняецца. Яскравы прыклад — Іван Саверчанка. Адзін з самых аўтарытэтных сучасных гісторыкаў літаратуры, літаратуразнаўца і крытык, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заявіў ён пра сябе і як празаік. Аднак першапраходства ў асноўным звязана з яго галоўнай сферай дзейнасці.

Источник: Літаратура і мастацтва,   08.04.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
"У палеткаў красы... узяў галасы"   / Марціновіч, Алесь /

У народнага песняра Беларусі Янкі Купалы былі цудоўныя стасункі з многімі паэтамі і празаікамі. Шмат каго з іх падтрымліваў. У іх шэрагу і Алесь Гурло, які нарадзіўся ў Капылі 31 студзеня 1892 года. Працаваў пісьменнік і ў Інстытуце беларускай культуры, Інстытуце мовы Акадэміі навук БССР.

Источник: Літаратура і мастацтва,   28.01.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Кожны дзень - добрая справа   / Марціновіч, Алесь /

З такімі людзьмі, як акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт НАН, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Каваленя, заўсёды прыемна сустрэцца, пагаварыць. З імі ніколі не бывае сумна, бо яны, прыцягваючы да сябе, валодаючы вялікай унутранай энергіяй, даюць усім, хто кантактуе з імі, жыццядайную сілу. Нават тыя, хто ў хвіліны роспачы ці няўдачы гатовы апусціць рукі, быццам нанава нараджаюцца на свет, напаўняюцца новымі планамі, задумамі, гатовыя адразу ж прыступіць да работы.

Источник: Літаратура і мастацтва,   03.09.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Радзіме - радок і жыцце   / Марціновіч, Алесь /

Артыкул распавядае пра паэта і навуковага супрацоўніка Інстытута мовы і літаратуры Акадэміі навук БССР Генадзя Шведзіка, яго жыццевы лес і творчасць.

Источник: Літаратура і мастацтва,   07.03.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
"Верыць можна ў зару і святло…"   / Марціновіч, Алесь /

Да 90-годдзя з дня нараджэння Міколы Грынчыка. Любоў да літаратуры, жаданне самому пісаць, займацца творчай працай прывяло М. Грынчыка ў аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Скончыўшы яе ў 1957 годзе, на працягу многіх гадоў быў навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута.

Источник: Літаратура і мастацтва,   02.08.2013
Рубрика: Сотрудники НАН